Беларускі філолаг, журналіст, палітычны эксперт і тэхнолаг
Кантакт: feodor1964 @ yandex.ru, http://feduta.livejournal.com
Cфера навуковых інтарэсаў
гісторыя рускай літаратуры, польска-беларускія літаратурныя сувязі XIX ст., найноўшая палітычная гісторыя Беларусі
Адукацыя
1986 - скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
1997 - кандыдат філалагічных навук, тэма дысертацыі: «Чытач у творчай свядомасці А. С. Пушкіна».
Прафесійная дзейнасць
1986–1991 - настаўнік рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 20 г. Гродна.
1991 - сакратар ЦК ЛКСМБ па пытаннях вучнёўскай моладзі.
1991–1994 - першы сакратар ЦК Саюза моладзі Беларусі.
ліпень – снежань 1994 - начальнік упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта.
1995–1998 - аглядальнік “Белорусской деловой газеты”.
1995–1998 - сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва».
1997 - член Беларускага аб’яднання «Яблоко».
1999 - намеснік галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты».
2000 - аглядальнік газеты “Народная воля”.
2000 - член Палітсавета Беларускага аб’яднання «Яблоко».
1998-2005 - уласны карэспандэнт газеты «Московские новости» па Беларусі.
1999–2005 - прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя тэхналогіі.
2006-2007 - уласны карэспандэнт расійскай газеты «Новое русское слово» па Беларусі.
2003 - Ініцыятар і каардынатар аналітычнага праекта «Белорусский ежегодник».
Узнагароды
1989 - прэмія камсамола Гродзеншчыны за педагагічную дзейнасць, апошні ў гісторыі ВЛКСМ «Знак Гайдара», які ўручаўся з фармулёўкай «За вернасць дзецям».
Публікацыі
больш за 50 артыкулаў па праблемах гісторыі і тэорыі літаратуры;
Мир как воля и представление (Штрихи к психологическому портрету Александра Лукашенко) // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998
Что такое «непротивление»? // Ненасілле і Беларусь. Б. м., 1999
Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина. Мн., 1999 (у сааўтарстве з І. Ягоравым)
Политические партии Беларуси – необходимая часть гражданского общества. Мн., 2003, 2005 (у сааўтарстве з А. Багуцкім і В. Марціновічам)
Лукашенко. Политическая биография. М., 2005; Паэтычны аглядальнік. Мн., 2006.







