Падзеі
05.03.10

Стыпендыі Каледжа Еўропы для беларускіх студэнтаў

Каледж Еўропы прапануе значную колькасць стыпендый для выпускнікоў універсітэтаў з краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскую Палітыку Суседства. Стыпендыі можна атрымаць на пост-дыпломнае навучанне ў адным з двух кампусаў Каледжа, што месцяцца ў Бруге (Бельгія) і Варшаве (Польшча).

Стыпендыя ўлучае выдаткі на навучанне, пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн для заявак - 15 красавіка 2010.

Далейшую інфармацыю глядзіце на сайце College of Europe: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisscholar_ENPR

Дадаць каментарый