Стыпендыі Скандынаўскага мастацкага цэнтру
Скандынаўскі мастацкі цэнтр запрашае прафэсыйных мастакоў, дызайнераў, архітэктараў і куратараў прыняць удзел у стыпендыяльнай праграме. Заяўнікі павінны вольна валодаць ангельскай мовай і не зьяўляцца студэнтамі.
Стыпендыя складае 6,700 нарвэскіх кронаў (≈ € 850) для 2-4 месячнага побыту ў Нарвэгіі (чакаецца, што заяўнік удакладніць пажаданыя час і працягласьць свайго побыту). Апроч таго, стыпендыянтам будуць прадстаўляюцца месцы для пражываньня і працы, а таксама пакрыцьцё выдаткаў на падарожжа ў памеры да 5,500 нарвэскіх кронаў (≈ € 700).
Заяўнікі маюць прадставіць:
- CV з указаньнем кантактнай інфармацыі;
- Апісаньне праекту, які будзе ажыцьцяўляцца цягам побыту;
- Кароткі маніфэст;
-
Прыклады працаў:
- да 10 выяваў (кожная памерам максымум 1 Мб, JPEG, 72 dpi),
- відэа - ці аўдыё-ролік (працягласьцю да 10 хв.),
- спасылку на сайт,
- каталогі і публікацыі.
Усе матэрыялы належыць даслаць на электронны адрас residency@nkdale.no. Яны павінны быць сумяшчальныя з Macintosh. Апошні тэрмін падачы заявак - 1 чэрвеня 2010 г.
Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы далей.








