Падзеі
11.05.10

Магістарская праграма для журналістаў у Нямеччыне

"Нямецкая хваля" і Бонскі універсытэт прапануюць журналістам удзел у навучальнай праграме з наступным атрыманьнем ступені магістра (Master of Arts). Дзесяць студэнтаў з Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі ды Усходняй Эўропы атрымаюць стыпендыі, якія цалкам пакрыюць кошт навучаньня.

Праграма спалучае тэорыю з навучаньнем практычным навыкам журналісцкай дзейнасьці.

Кандыдаты маюць прадставіць:

  • запоўненую форму заяўкі;
  • CV;
  • матывацыйны ліст;
  • фотаздымак;
  • копію пашпарту;
  • копіі дыплёмаў;
  • пацьверджаньне таго, што кандыдат мае не меней як год вопыту працы журналістам;
  • моўныя сэртыфікаты.

Заяўкі належыць дасылаць на адрас:
Deutsche Welle
DW-AKADEMIE
International Media Studies
Dr. Christoph Schmidt
53110 Bonn
GERMANY

Кандыдаты могуць даслаць адсканаваныя копіі дакументаў на электронны адрас ims@dw-world.de для праверкі. Стыпендыі будуць прадастаўляцца пасьля заканчэньня тэрміну падачы заявак.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя.



elekcyi.org

Дадаць каментарый