Прэзентацыя кніг па гістарычнай урбаністыцы і антрапалагічнай гісторыі Беларусі
Шаноўныя сябры! Запрашаем на сустрэчу з аўтарамі і рэдактарамі даследаванняў па гістарычнай урбаністыцы і антрапалагічнай гісторыі Беларусі, выдадзенымі Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у 2009 – 2010 гг.:
Захар Шыбека
- Гарадская цывiлiзацыя: Беларусь i свет (Вiльня: ЕГУ, 2009. - 372 с.)
- Homo Historicus 2009. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / Пад рэдакцыяй А.Ф.Смаленчука (Вільня: ЕГУ, 2010. – 400 с.)
Iна Соркiна
- Мястэчкi Беларусi y канцы XVIII - першай палове XIX ст. (Вiльня: ЕГУ, 2010. - 488 c.)
Iрына Раманава, Iрына Махоўская
- Мiр: гiсторыя мястэчка, што расказалi яго жыхары (Вiльня: ЕГУ, 2009. - 248 с.)
Вас чакае не толькі прэзентацыя даследаванняў, але таксама разважанні над праблемамі гарадской цывілізацыі разам з доктарам гістарычных навук, прафесарам Захарам Шыбекам, а пра магчымасці гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі – разам з доктарам гістарычных навук Алесем Смаленчуком. Іна Соркіна, Ірына Раманава і Ірына Махоўская запрашаюць на віртуальную экскурсію па даўніх мястэчках Беларусі: у чароўны поліфанічны местачковы сусвет, у тым ліку і праз вусную гісторыю.
Запрашаем на прэзентацыю кніг:
19 мая, 18.30. Гiстарычная майстроўня (вулiца Сухая, 25, раён ст. метро “Фрунзенская”);
20 мая, 18.30. Кнiгарня галерэi "Ў" (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi).
Уваход вольны!








