Стыпендыяльная праграма Эўракамісіі
Мэтай конкурсу з'яўляецца падвышэнне ўзроўню прафэсыйных навыкаў выпускнікоў з краінаў-суседзяў ЭЗ, каб пашырыць іх веды аб палітыцы ЭЗ у розных галінах і зрабіць ўнёсак у паляпшэнне адносінаў паміж ЭЗ і краінамі-суседзямі.
Конкурс будзе рэалізаваны ў чатыры этапы:
1. ВНУ краінаў ЭЗ, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, запоўняць анлайн-заяўкі. Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстаная для папаўненьня базы звестак аб існуючых курсах у сфэры эўрапейскіх дасьледванняў.
Апошні тэрмін падачы заявак для ВНУ: 4 чэрвеня 2010 году.
2. Выпускнікі ВНУ краінаў-суседзяў ЭЗ пададуць заяўкі на стыпэндыі ў адзін з ВНУ Эўразвязу, які прапануе магістарскія курсы ў галіне эўрапейскіх адследванняў. Апошні тэрмін падачы заявак будзе ўсталяваны самімі ВНУ краінаў ЭЗ у адпаведнасці з іх правіламі.
3. ВНУ краінаў ЭЗ, пасьля атрымання заявак ад выпускнікоў з краінаў-суседзяў ЭЗ, абяруць лепшых з іх і прадаставяць спіс у Эўракамісію.
4. Эўракамісія адбярэ лепшыя прапановы і прадаставіць грантавую падтрымку лепшым ВНУ і лепшым студэнтам.
Эўракамісія плянуе прафінансаваць каля 30 стыпэндыяў на агульную суму 960 тысячаў эўра. Кожны грант прадастаўляецца адной сумай і ўключае выдаткі на рэгістрацыю, праезд і пражываньне. Максымальны памер стыпэндыі: 24 тысячы эўра ў год.
Больш падрабязная інфармацыя аб праекце даступная па спасылцы: http://ec.europa.eu/education/calls/doc2244_en.htm.
З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: EAC-EIS@ec.europa.eu








