Перспектыва тэатра/Квадратны стол. Тэатр у сучасным грамадстве: у пошуках самаідэнтыфікацыі
Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, сайт “Новая Еўропа”
запрашаюць на грамадскае абмеркаванне Перспектыва тэатра/Квадратны стол. Тэатр у сучасным грамадстве: у пошуках самаідэнтыфікацыі.
Сучаснаму тэатру не хапае аб’ёмнага асэнсавання сябе ў прасторы сучаснасці. Ён не можа сваімі ўласнымі сродкамі, метадамі мастацтвазнаўчага аналізу зразумець уласную перспектыву, сваю прасторавую структуру ва ўмовах грамадства постындустрыяльнай свядомасці.
Сацыёлагі і культуролагі:
Ірына Саламаціна, незалежная менеджэрка арт-праектаў, аўтарка інтэрнэт-старонкі “Гендэрны маршрут” (Беларусь)
Аляксей Братачкін, гісторык, выкладчык БНТУ, рэдактар і сталы аўтар інтэрнэт-часопіса “Новая Эўропа”
Крытыкі:
Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык, аглядальнік сайта naviny.by
Вадзім Салееў, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі
Рэжысёры:
Таццяна Арцімовіч, аўтар спектакляў “Фро”, “Пяць партрэтаў”
Павел Харланчук, рэжысёр спектакляў “Дэтэктар падману”, “Старэйшы сын”, удзельнік рэжысёрскіх лабараторый фестываляў “Панарама”, “М.Арт-кантакт”
Драматургі:
Павел Пражко, лаўрэат конкурсаў драматургіі, аўтар п’есы “Жыццё атрымалася” спектакля-лаўрэата прэміі “Залатая маска” (Расія)
Кандыдатура другога ўдзельніка ўдакладняецца
Мадэратар: Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, рэдактарка інтэрнэт-часопіса “Новая Эўропа”
8 чэрвеня 2010 а 16 гадзіне
па адрасе Крапоткіна, 44 (малая сцэна Тэатра беларускай драматургіі)








