Падзеі
09.06.10

Філасофскі летнік на Віцебшчыне

ФІЛАСОФСКІ ЛЕТНІК
ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ
ВЯРТАННЕ ДА КРЫНІЦ


Тэрмін:

15 – 18 ліпеня – уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для тых, хто пачынае з «нуля» або «амаль-з-нуля»;

19 – 24 ліпеня – філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц».


Месца: Беларусь, Віцебшчына, Бягомль.

Мэта: Паглыбіць веды аб старажытнагрэцкай філасофіі і ўвайсці ў непасрэдны кантакт з тэкстамі грэцкіх філосафаў антычнасці. Павысіць узровень валодання старажытнагрэцкай мовай.


Асноўныя тэматычныя блокі:

  1. Старажытнагрэцкая мова
  2. Сумеснае чытанне і абмяркоўванне тэкстаў
  3. Эрудыцыйныя лекцыі-рэфераты (альбо спатканні семінарскага тыпу)
  4. Перакладніцкая лабараторыя.

Агульны прынцып: Камплементарнасць. Гэта значыць, не прадугледжваецца выразны падзел на «навучаючых» і «навучаных». Адны дапаўняюць другіх, адны з другімі дзеляцца сваімі ведамі.

Агульны пастулат адносна «пост-летнікавай» пары: Калі з'явяцца якіясь якасныя ідэі, адкрыцці ці перакладніцкія прапановы, апублікаваць іх.


За падрабязнай праграмай летніка і з пытаннямі - пішыце на скрыню letnik2010(а)gmail.com

Дадаць каментарый