Падзеі
07.07.10

Стыпендыі ад фонду імя Фрыца Ціссена

Фонд імя Фрыца Ціссена (Fritz-Thyssen-Stiftung) прапануе стыпендыі і фінансавую падтрымку на правядзенне навукова-даследвальніцкіх работ у галіне гуманітарных і натуральных навук у вну і некамерцыйных даследвальніцкіх інстытутах на тэрыторыі Германіі.

Кандыдаты мусяць мець навуковую ступень кандыдата навук, прычым з моманту заканчэння аспірантуры павінна прайсці не больш, чым 2 гады.

Стыпендыя складае 1700 еўра ў месяц.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года, іх разгляд займае ад 6 да 8 тыдняў.

Больш падрабязна: http://www.fritz-thyssen-stiftung.de/index.php?id=61&L=1#226.



adukacyja.info

Дадаць каментарый