Семінар “Праблемы еўрапеізацыі Беларусі (на прыкладах аналіза гістарычнага і сацыятальнага вымярэнняў)”
4 верасня ў суботу, а 16:00 у «Галерэі Ў», па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а адбудзецца семінар па тэме: “Праблемы еўрапеізацыі Беларусі (на прыкладах аналіза гістарычнага і сацыятальнага вымярэнняў)”.
Выступоўцы: Аляксей Братачкін і Дзмітрый Карэнка
Пасля дакладаў адбудзецца (публічная) дыскусія.
Паколькі колькасць месцаў абмежаванае, дасылайце, калі ласка, Вашыя заяўкі на адрас Вольга Шпарага olga.ariel@gmail.com з пазнакай кароткай інфармацыі пра сябе (некалькі сказаў). Апошні тэрмін падачы заявак – 4 верасня а 12 гадзіне дня.
Інфармацыя аб выступоўцах:
Дзмітрый Карэнка – магістар гуманітарных навук, выкладчык ЕГУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Эўропа». Дыяпазон навуковых інтарэсаў вар'юецца ад новых медыяў і урбаністыкі да пытанняў еўрапейскай ідэі для Беларусі і крытыкі ідэалогіі.
Аляксей Братачкін – гісторык, выкладчык БНТУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Эўропа». Сфера навуковых інтарэсаў – грамадзянская адукацыя, савецкі перыяд.
Мы зацікаўленыя ў Вашым удзеле!
Еўралабараторыя інтэрнэт-часопіса «Новая Эўропа»








