Падзеі
05.06.09

Прэзентацыя і дыскусія «Даследаванні гарадоў Беларусі: еўрапейскі кантэкст»

Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа» і Агенцтва гуманітарных тэхналогій запрашаюць Вас на прэзентацыю «Даследаванні гарадоў Беларусі: еўрапейскі кантэкст», якая адбудзецца 8 чэрвеня (панядзелак) а 17-й гадзіне па адрасе вул. Энгельса, 13 (канферэнц-зала гасцініцы «Октябрьская», 2 паверх).

Падчас прэзентацыі плануецца прадставіць выданні, прысвечаныя даследаванням гарадоў Беларусі ды суседніх краінаў.

  • Игра в города: по материалам экспедиций в малые города Беларуси. Сборник научных трудов/ отв.ред. Т. Водолажская. — Минск, 2009.
  • Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / Захар Шыбека. — Вільня: ЕГУ, 2009.
  • P.S. Ландшафты: оптики городских исследований. Сборник научных трудов/ отв. ред. Н. Милерюс, Б. Коуп. - – Вильнюс : ЕГУ, 2009.
  • Рэйтынг гарадоў Беларусі: умовы развіцця чалавечага капіталу/ У. Валетка [і інш.]. - Мінск: Медысонт, 2009.
  • Белорусский формат: невидимая реальность. Сборник научных трудов / отв. ред. А. Р. Усманова. – Вильнюс : ЕГУ, 2008.

Пасля кароткай прэзентацыі гэтых выданняў адбудзецца адкрытая дыскусія, прысвечаная праблемам метадаў даследаванняў гарадоў, перспектывам, магчымасцям і падыходам, а таксама ацэнцы развіцця гарадоў у еўрапейскім кантэксце.

У дыскусіі возьмуць удзел аўтары кніг, спецыялісты ў галіне гарадскога развіцця, гісторыі і сучаснасці беларускіх гарадоў, філосафы, мастацтвазнаўцы, архітэктары і проста тыя, хто цікавіцца пытаннямі сучасных беларускіх гарадоў.

Пасля дыскусіі ўсе ахвотныя будуць мець магчымасць набыць спрэзентаваныя кнігі ў прадстаўнікоў выдавецтваў.

Запрашаем усіх зацікаўленых!


Паводле "Новай Эўропы"

Дадаць каментарый