Набор студэнтаў у Беларускі Калегіюм
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
-
журналістыка
-
найноўшая гісторыя
-
філязофія/літаратура.
А таксама - адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2011 г. Заяўкі прымаюцца па 25 верасьня 2011 г.
Умовы паступленьня: http://bk.baj.by/faq/faq2011.htm. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (velcom) ці праз kalehium@gmail.com.
Каментарыі (3)
|
# Обучение
12.09.2011 18:16 |
Скажите, а обучение только на бел.мове? |
|
# Site administrator
12.09.2011 22:41 |
Не хочу ненароком ввести Вас в заблуждение, поэтому за точным ответом на вопрос обратитесь, пожалуйста, непосредственно к контактному лицу от Беларускага Калегіюма (см. эмэйл и телефон в тексте объявления). |
|
# БК
13.09.2011 10:20 |
Навучаньне ня толькі па-беларуску, ёсьць курсы і па-расейску. Мова выкладаньня залежыць ад выкладчыка. |








