Падзеі лістапада "Ў" галерэі
Галерэя "Ў" інфармуе аб падзеях у лістападзе:
25 лістапада (серада), 19:00. “Лічбавая і папяровая будучыня кніг”. Дыскусія з удзелам ставаральнікаў часопіса "Маналог": Аляксеям Андрэевым, Адамам Глобусам і Аляксандрам Барташэвічам.
26 лістапада (чацвер). “Он-лайн трансфармацыя кнігі”. Крысьціна Карчэўская, вэб-рэдактара мультымедыя часопіса "34", вэб-прамоўтар і фрыланс-журналіст "Эўрапейскага радыё для Беларусі", раскажа пра он-лайн трансфармацыі ў кніжным сусвеце.
27 лістапада (пятніца), 20:00. "Кніга як арт-аб'ект". Пісьменнік і журналіст Дзмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзэнтаваць свой новы зборнік "ОМ". Кніга выйшла ў свет у Швецыі тыражом у 9 напісаных ад рукі экземпляраў. Да таго ж кожны з іх - усяго толькі частка (1/9) кнігі. "ОМ" быў выстаўлены на інтэрнет-аукцыон з пачатковым коштам у 900 крон. Але кнігу можна набыць і ў электронным варыянце - амаль што дарам.
28 лістапада (субота), 18:00. Украінскі літаратурны праект “БОЧКА”. Пры падтрымцы ўкраінскага выдавецтва «Смолоскип» адбудзецца творчая акцыя харкаўскага літаб’яднання «Бочка».
Выступаюць маладыя ўкраінскія літаратары: Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алена Рыбка, Алег Коцараў, Сашко Ушкалаў.
Праводзіць вечарыну Югася Каляда (Гомель).
29 лістапада (нядзеля), 20:00. "Надрукуй сябе сам(а): вечар размоваў, выставы і кіно пра зіны". Вядучыя: Саша &Таня.
Дадатковая інфармацыя і фотаздымкі: http://y-books.livejournal.com
Адрас КнігарніЎгалерэі: пр. Незалежнасці, 37А.
Кантакт: Аляксандра Дынько y.kniharnia@gmail.com (КнігарняЎгалерэі) +375298722635, +375447545891.








