Падзеі
08.12.09

Фестываль украінскага мастацтва ў Беларусі "Пералаз"

12-13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будзе праходзіць першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз»; наведнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думак і перажыванняў.

«Пералаз» – гэта своеасаблівы адказам фестывалю «Беларуская вясна», які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Ўкраіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў-Мінск.

У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімірам Арловым сустрэцца з беларускімі чытачамі. Слэмеры Дмытро Лазуткін, Арцём Паляжака, Паўло Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай, дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэму – слэм-майстрам будзе Андрэй Хадановіч.

Арганізатар фестывалю – творчая ініцыятыва "Беларускі дэсант", супольнасьць неабыякавых да свежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзянаў, гатовых прасоўваць яе ва Ўкраіне. Гэтая фармацыя дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.

«Пералаз» гасцінна прымае ў сваю творчую прастору галерэя сучаснага мастацтва " Ў ", якая знаходзіцца па адрасу пр. Незалежнасці, 37а; інфармацыйныя партнёры фестывалю – партал грамадзянскае кампаніі «Будзьма!» і газета «Наша Ніва».

Праграма, афіша і ўся свежая інфармацыя пра фэст – на сайце belarus.org.ua

Да сустрэчы на “Пералазе”!

Кантакты:
Юлія Нузбан
фестываль «Пералаз»
прэс-аташэ
+380951680969


Афіша першого фестивалю сучасного українського мистецтва в Білорусі

Дадаць каментарый