Конкурс малых грантаў ад Беларускага фонду публічнай палітыкі
У рамках праграмы сістэматычнай падтрымкі даследаванняў у галіне сацыяльных навук, палітычных і эканамічных даследаванняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (БФПП) у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў аб’яўляе конкурс.
Даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі падтрымліваюцца з мэтай развіцця і ўзмацнення дыскусіі па асноўных пытаннях публічнай палітыкі, а таксама пашырэння ў беларускім грамадстве і міжнароднай супольнасці разумення самых важных палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Фонд дазваляе паспяховым кандыдатам правесці даследаванні па прапанаваных тэмах. Кандыдаты мусяць быць гатовымі падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў з экспертамі і шырокай грамадскай супольнасцю.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут








