Стыпендыя Kirkland у Польшчы
Для каго: моладзевыя лідэры да 35 год
Дзе: Польшча
Калі: 2010-2011
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 15/03/2010
Праграма адрасаваная людзям, не старэйшым за 35 год, якія маюць вышэйшую адукацыю і досвед працы мінімум два гады, ніколі не вучыліся ў Польшчы і пастаянна пражываюць у Беларусі.
Кандыдаты мусяць валодаць польскай ці ангельскай мовай.
Апроч вучобы па адным з кірункаў - эканоміка і менеджмент, адміністраванне і менеджмент, дзяржаўнае адміністраванне, права, журналістыка,сацыяльныя навукі, паліталогія, гуманітарная дапамога - праграма ўключае ў сябе 2-4хтыднёвую практыку ў афіцыйнай інстытуцыі ці прыватнай фірме.
Падрабязная інфармацыя на старонцы http://www.kirkland.edu.pl/mod/resource/view.php?id=35
Дэдлайн 15 сакавіка 2010 г.








