Падзеі
08.01.10

ТБМ пачало выданне літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень"

Выйшаў першы нумар новага літаратурна-мастацкага ілюстраванага часопіса "Верасень". Яго галоўны рэдактар — намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт і бард Эдуард Акулін.

Паводле яго слоў, часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданне. Новы часопіс, зазначыў ён, будзе друкаваць лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай беларускай літаратуры.

Перыядычнасць выдання — два разы на год, але ў 2010 годдзе запланавана зрабіць часопіс квартальнікам.



Еўрарадыё

Каментарыі (4)

# о
09.01.2010 17:38

А дзе рэдакцыя, і ці будуць плаціць грошы за публікацыю?

# Таццяна Елавая
09.01.2010 22:04

о,

спрабуйце звязвацца непасрэдна з ТБМ.

# О
15.01.2010 15:12

Хто ужо бачыў першы нумар,калі ласка, адкажыце, дзе рэдакцыя, які там нумар тэлефона, e-mail.
Дзякуй!

# Таццяна Елавая
16.01.2010 00:50

як ужо пісала вышэй, паспрабуйце звязацца непасрэдна з Таварыствам Беларускай Мовы, паколькі ТБМ і ёсць заснавальнікам часопіса.

адрас таварыства: г. Менск, вул. Румянцава, 13 (гэта ст.м. "Плошча Перамогі").
тэлефон +375 17 284-85-11 - набярыце і Вам сакратар усё падрабязна распавядзе.

Дадаць каментарый