Падзеі
22.01.10

Адукацыйныя трэнінгі «Валанцёр – чалавек добрай волі» ў Горадні

ГДА «Гродзенскі дзіцячы хопіс» абвяшчае набор кандыдатаў для ўдзелу ў адукацыйных трэнінгах «Валанцёр – чалавек добрай волі».

Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Дата бліжэйшых сутрэч – 25 студзеня, 28 лютага.

Патрабаванне да кандыдатаў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, мабільныя, адказныя і якія маюць дакладную матывацыю для таго, каб быць валанцёрам.

Нашы заняткі пабудаваныя па прынцыпе тэорыя + практыка. Мы раскажам вам пра развіццё валанцёрства ў Беларусі і свеце, пазнаёмім з дзейнасцю хоспіса, навучым камунікаваць правільна, арганізуем сустрэчы з цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі.

У вас ёсць рэальная магчымасць дапамагчы тым, каму гэта патрэбна насамрэч, стаць больш упэўненым у сабе, знайсці новых сяброў, завесці патрэбныя кантакты і палепшыць CV. Рабіць дабро – натуральная патрэба чалавека. Развівацца, самаўдасканальвацца і не стаяць на месцы – задачы прагрэсіўнага чалавека.

ТЫ ЦІКАВЫ ДЛЯ НАС!

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць анкету* кандыдата, у якой павінны змяшчацца наступныя звесткі:

  • Прозвішча, імя
  • Дата нараджэння
    Месца навучання, працы
  • Што ты ведаеш пра валанцёрства? Ці маеш досвед быць валанцёрам?
  • Твая матывацыя – Чаму ты хочаш удзельнічаць у нашых трэнінгах?

Увага! Апошнія анкеты прымаюцца за 5 дзён да пачатку новага семінара.


Кантакты:

e‑mail: pallpom@gmail.com
skype: gushtyn
тэл. +37529 5881741 (МТС), +37525 9723764 (Life)
Адар’я Гуштын, PR‑мэнэджар ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс»

Дадаць каментарый