Конкурс Каледжаў аб'яднанага свету'2010
Каледжы аб'яднанага свету (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2010/11 н. г. ў наступных каледжах:
- Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic),
- Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic),
- Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрланды (UWC Maastricht),
- Міжнародны каледж "Махіндра" ў Індыі (Mahindra UWC of India),
- Міжнародны каледж у Мостары, Боснія і Герцагавіна (UWC in Mostar),
- Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).
Навучанне ў Каледжах аб'яднанага свету (КАС, іншая назва – Каледжы міжнароднай супольнасці) вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB), на англійскай мове, тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прэтэндэнты, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасня 2010 г.
Конкурс адбываецца ў два туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць да 1 сакавіка 2010 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com наступныя дакументы:
1. Эсэ на тэму "Дэмакратыя – гэта...".
2. Копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год з адзнакамі за чвэрці ці трыместры.
3. Характарыстыку ад класнага кіраўніка.
4. Копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра поспехі ў навучанні, пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.
Кандыдаты, якія прайшлі ў ІІ тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 3 красавіка 2010 г. у выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.
Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна гл. на сайтах UWC і IBO.








