Студэнцкія Працы

Імрэ Шэман. Глабалізацыя (рэферат)

Таццяна Елавая

Глабалізацыю Шэман трактуе як тэрмін, што быў дадзены сацыяльным, эканамічным і палітычным працэсам, якія, узятыя разам, стварылі характэрныя ўмовы сучаснага існавання. У прыватнасці, глабалізацыя звяртаецца да шляхоў, з дапамогай якіх раней аддаленыя часткі свету сталі звязанымі. Цяпер падзеі ў адной частцы свету непазбежна аказваюць уплыў на геаграфічна аддаленыя тэрыторыі. Гэты паварот дазволіў пачаць уяўляць свет як адзінае, глабальнае месца, звязанае мноствам тэхналагічных, эканамічных, сацыяльных і культурных сілаў.

Даследчыкамі тэрмін глабалізацыя характарызуецца па-рознаму. Так, Энтані Гідэнс называе яе “інтэнсіфікацыяй міжнародных сацыяльных адносінаў, якія звязалі аддаленыя тэрыторыі такім чынам, што лакальнасці фармуюцца падзеямі, якія адбываюцца за шмат міль ад іх”. Дэвід Харві – “часава-прасторавая кампрэсія”; Doreen Massey - “накладка геаграфіі на сацыяльныя адносіны”; Роланд Робертсан - “сцісканне свету і інтэнсіфікацыя разумення свету ў цэлым”.

Адносіны між глабалізацыяй і дыскурсам посткаланіяльных даследаванняў надзвычай складаныя. Шэман адзначае, што было б памылковым проста называць іх паралельнымі ці нават супрацьлеглымі - як бінарнасць посткаланіяльны/постмадэрны. Існуюць пэўныя адрозненні ў расстаноўцы акцэнтаў і дысцыплінарным паходжанні гэтых тэрмінаў. Так, паняцце глабалізацыя выкарыстоўваецца ў асноўным для апісання сучаснага вопыту Захаду. Поскаланіяльныя даследаванні акцэнтуюць увагу на падзеях у краінах Трэцяга свету, аднак у той жа час яны перманентна звяртаюцца да вобраза Захаду як культурнага, палітычнага і эканамічнага дамінавання.

Характэрныя праблемы посткаланіяльных даследаванняў былі вызначаныя адносна складанае спадчыны 19-20 стагоддзяў, адносна імперыялізму і каланіялізму. У то жа час, у глабалізацыі таксама ёсць ўласныя карані ў еўрапейскіх праектах імперыялізму і каланіялізму. Такім чынам, у посткаланіялізма і глабалізацыі адно гістарычнае мінулае. Глабалізацыя падрывае такія “базісныя” паняцці поскаланіяльнай тэорыі, як месца, ідэнтычнасць, нацыя, спосабы супраціву.

Глабалізацыя і посткаланіялізм існуюць на перасячэнні паняццяў мадэрніці, капіталізм, імперыялізм. Таксама падобны прадмет крытыкі каланіялізму і глабальнага капіталізму. Таксама яны падобныя ў тым, што залежаць ад балансу ўлады між рознымі ўчасткамі свету.

Нягледзячы на тое, што глабалізацыя звяртаецца да сучаснасці, важна падкрэсліць, што з’явы, якія яна апісвае, не новыя. Шэман прыводзіць прыклад Марксава «Маніфеста камуністычнай партыі», у якім прагназуецца вытворчасць глабальнай культуры дзякуючы глабальнаму распаўсюджанню капіталізму.

У 20 ст. тэрмін «глабалізацыя» выкарыстоўваўся часцей як “глабальная вёска” (Маклюэн) і як “тэорыя сусветных сістэмаў” (Валерстайн). Так, Валерстайн гаворыць, што сусветная эканамічная сістэма была капіталістычнай пачынаючы з 16 ст. Развітая як альтэрнатыва тэорыі мадэрнізацыі, тэорыя сусветных сістэм тлумачыць эканамічную асаблівасць "эканамічнай адсталасці" каланіяльных і посткаланіяльных краін як функцыю іх становішча ў межах поўнай капіталістычнай сусветнай сістэмы. Гэтыя "перыферыйныя" вобласці, якія эксплуатуюцца для іх сыравіны і/або іх таннай працоўнай сілы, з'яўляюцца структурнымі патрабаваннямі развіцця і росту капіталізму. Да 1980-х гг. для азначэння сувязі між людзьмі і месцамі на зямным шары ўжывалі не тэрмін глабалізацыя, а пераводзілі размову ў бок адносін паміж нацыямі (інтэрнацыяналізм, транснацыяналізм).

Адна з прычын, па якой трэба гаварыць аб свеце ў цэлым - гэта распад Савецкай імперыі ў 1989 г. і сканчэнне Халоднай вайны. Частка двухсэнсоўнасці вакол паняцця глабалізацыі выходзіць з гэтай тэмы. У гутарцы пра бізнэс і палітыку глабалізацыя была апраўданнем і ідэалагічным экранам для хуткага, глабальнага распаўсюджвання нэаліберальнага намеру капіталізму "захапіць свет" і ўвесці эканамічную рацыянальнасць ў грамадскую сферу.

Шэман адзначае, што варта памятаць аб “пастках” глабалізацыі. Гэта значыць, што нягледзячы на тое, што свет стаў глабальным і ўзаемазвязаным, не ўсе людзі атрымалі роўны доступ да гэтага свету. Напрыклад, калі на Захадзе людзі штодня карыстаюцца інтэрнэтам, то ў многіх месцах планеты людзі нават ніколі не бачылі тэлефона. Такім чынам, глабалізацыя часцей за ўсё разумеецца як эканамічная з’ява, якая мае ўплыў на сацыяльную, палітычную і культурную сферу.

Вялікія пытанні выклікаюць палітычныя наступствы глабалізацыі. Так, часта глабалізацыя знічтажае суверэнітэт этнічных дзяржаваў. Экспертызы палітыкі глабалізацыі гавораць аб мілітарызацыі глабальных адносін, з'яўленні новага нацыяналізму (як выклік на глабалізацыю) і этнічных канфліктаў, а таксама масавых міграцый, якія выклікаюць праблемы ў вызначэнні грамадзянства і культурнай прыналежнасці ў амаль усіх Заходніх краінах.

Новыя глабальныя тэхналогіі камунікацыі руйнуюць прасторавыя характарыстыкі. Гэта значыць не толькі тое, што мы за секунды можам перадаць любую інфармацыю ў іншую кропку свету. Але таксама і тое, што больш і больш людзі (і асабліва глабальныя эліты) адчуваюць прыналежнасць да “глабальнай культуры”. Шэман таксама звяртае ўвагу, што глабалізацыя выклікае безліч гібрыдных культурных формаў.

Вялікая частка цікавасці культурных крытыкаў у глабалізацыі засяродзілася на ўздзеянні глабальнага распаўсюджвання капіталістычнай культуры, пастаўленай на якар у Злучаных Штатах і на яго відавочнай пагрозе доўгаму існаванню мясцовых культур і традыцый. Гэтая тая сфера, дзе найбольш відавочна накладваюцца даследаванні глабалізацыі і посткаланіяльныя даследаванні. Глабалізацыя можа разглядацца як працяг і замацаванне заходняй імперыялістычнай палітыкі ў адносінах да былых калоній. У выглядзе новага каланізатара сёння выступаюць перадусім ЗША. Асноўная пагроза, звязаная з ідэяй глабальнай культуры, заключаецца ў гамагенізацыі свету і знікненні мясцовых культураў, асабліва пад уплывам “масавай культуры”, культуры спажывання.

Аднак памылкова проста раўняць глабалізацыю і знікненне лакальных асаблівасцей. Яскравы таму прыклад – сучасны іслам, які ўвайшоў у сусветную супольнасць і ўплывае на яе, але ніякім чынам не нівелюецца. Тое, што краіны Трэцяга свету “пачалі гаварыць” і заявілі аб сабе як аб паўнавартасных удзельніках сусветных працэсаў, руйнуе гегемонію заходняга дыскурсу глабалізацыі. Глабалізацыйныя працэсы адбываюцца не недзе там, а тут, у лакальнасці (глакалізацыя па Робертсану). Мясцовыя культуры “пераварваюць” заходнія прадукты пад сябе, нават транслакальныя карпарацыі для падвышэння попыту на свае тавары змушаныя падстройвацца пад лакальныя асаблівасці. Мясцовыя гібрыдныя культуры не з’яўляюцца ні чыста нацыянальнымі, ні глабальнымі. Так, Ападураі ў гэтым сэнсе гаворыць аб узрастаючай ролі “практык уяўлення” на лакальным узроўні. Гэта не ёсць у прамым сэнсе “супраціў”, аднак адзнака таго, што проста так узурпіраваць мясцовага жыхара немагчыма.

Такім чынам, глабалізацыя і посткаланіялізм маюць пэўную колькасць кропак сутыкнення. І гэта ні ў якім выпадку ек ёсць дапаўненне аднаго да другога. Гэта, хутчэй, розныя гарызонты ўспрыняцця аднаго і таго ж. Глабалізацыя і посткаланіялізм існуюць на перасячэнні паняткаў мадэрніці, капіталізм, імперыялізм, фактычна аднолькавым ёсць іх прадмет крытыкі і залежаць ад балансу ўлады між рознымі часткамі свету. Посткаланіяльныя даследаванні ёсць добрым нагадваннем для глабалізацыі, што яе карані вырастаюць з імперыялізму і еўропацэнтрызму. Ад глабалізацыі ж посткаланіялізму варта было б узяць засяроджаны акцэнт на эканамічнай дэтэрмінаванасці і ўплыву масавых тэхналогіяў камунікацыі на сучасную рэчаіснасць.


Imre Szeman Globalization// In John Hawley, ed., Encyclopedia of Postcolonial Studies (Westport, CT: Greenwood Press, 2001): 209-217

Рэферат выканала Таццяна Елавая, студэнтка ЕГУ, праграма "Сацыяльная і палітычная філасофія"

Дадаць каментарый