Публікацыі

Новы праект Belintellectuals.eu: выпускныя працы студэнтаў ЕГУ

Рэдакцыя

Шаноўныя чытачы!

Рэдакцыя Belintellectuals.eu распачынае публікацыю бакалаўрскіх і магістарскіх прац выпускнікоў Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта. У межах гэтага праекта мы прапануем Вашай увазе навуковыя працы самай рознай соцыагуманітарнай тэматыкі. Мэта гэтага праекта палягае ў тым, каб зрабіць вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, якая адбываецца ў рамках ЕГУ, здабыткам больш шырокай грамадскасці.

Апублікаваць у дадзеным выпадку азначае "зрабіць публічным, вынесці на суд публікі". Навуковая дзейнасць студэнтаў Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта прадстаўляе цікавасць ужо ў тым аспекце, што яна мае магчымасць карыстацца тэматычнай свабодай ад тых ідэалагічных карэктываў, якія амаль непазбежна зазнаюць студэнты іншых беларускіх ВНУ. З іншага боку, любы інтэлектуальны прадукт мусіць пацвердзіць сваю якасць толькі шляхам свабоднага і крытычнага публічнага абмеркавання.

Запрашаем Вас да актыўнага ўдзелу!

Рэдакцыя, іншыя публікацыі:

Дадаць каментарый