Агара
Новыя прызначэнні падабаюцца не заўсёды
У апублікаванай на сайце "Нашай Нівы" 28 верасня інфармацыі зблытана ўсё, што толькі можна было пераблытаць.
Нагадаю, у паведамленні, гутарка ідзе аб тым, як «дэмакратычна абраны» Андрэй Казакевіч не быў зацверджаны кіраўніцтвам ЕГУ на пасаду дырэктара дэпартамента, а замест яго прызначылі чалавека новага і неспрактыкаванага.
Заўважу, найперш, што мова наогул не ідзе аб пазіцыі дырэктара дэпартамента. Такім з’яўляюся я — Навумава Святлана Андрэеўна, і, наколькі я разумею, гэты факт не аспрэчваецца ў тым ліку і маімі калегамі, што пратэстуюць.
Андрэй Казакевіч ніколі не абіраўся дырэктарам дэпартамента.
На працягу апошніх гадоў ён сапраўды кіраваў бакалаўрскай праграмай па паліталогіі. Увесну гэтага года Андрэй абараніў дысертацыю і, нягледзячы на ўсе мае просьбы, вырашыў пакінуць гэтую пасаду. Сярод іншых аргументаў быў і той, што яго цяперашні статус доктара паліталогіі не адпавядае такой пазіцыі. Думаю, яго можна зразумець. Размова ішла аб сярэдняй адміністрацыйнай пасадзе, якая не з’яўляецца выбарнай, а ў маладога даследчыка могуць быць свае амбіцыі і планы.
Я публічна падзякавала Андрэю Казакевічу за праведзеную працу і прадставіла новую кандыдатуру кіраўніка бакалаўрскай праграмы, што, відаць, не задаволіла частку выкладчыкаў.
Яны бачылі на гэтай пасадзе іншага «пераемніка». Што ж, так бывае. Новыя прызначэнні нам падабаюцца не заўсёды. Аднак, калі працэдура выкананая, а правілы не парушаныя — даводзіцца падпарадкоўвацца. У гэтай канфліктнай сітуацыі я прапанавала калегам ініцыяваць абмеркаванне пытання ў Сенаце універсітэта, куды ад дэпартамента абраныя 2 чалавекі. Аднак, яны вырашылі «ляснуць дзьвярыма».
І напрыканцы аб галоўным. У навіне паведамляецца, што свой пратэст выказалі «беларускамоўныя» выкладчыкі.
Складаецца ўражанне, што тым самым беларуская мова выкараняецца з аўдыторый ЕГУ. Хачу запэўніць чытачоў паважанай газеты: кіраўніцтва ўніверсітэта не дзеліць выкладчыкаў на «рускамоўных» і «беларускамоўных». У прынцыпе выкладчыкі падзяляюцца на добрых і дрэнных, разумных і не вельмі.
Размахваць сцягам «беларускасцi» там, дзе гутарка павінна ісці аб прафесіяналізме — проста несумленна.
Святлана Навумава, дырэктар дэпартамента палітычных навук ЕГУ
Арыгінал на сайце "Нашай Нівы"
Каментарыі (14)
|
# kipryda
02.10.2009 11:45 |
Улічваючы, што апроч матэрыялу ў НН зьявіліся яшчэ адкрытыя лісты выкладчыкаў паліталёгіі ды студэнтаў завочнага аддзяленьня на паліталёгіі, то дзіўна бачыць на сайце толькі ліст Сьвятланы Навумавай. |
|
# Ответ наблюдателя
02.10.2009 13:12 |
Сайт "http://fishki.net" и "http://sb.by" тоже обновился. Интересно, почему сюда не поставили новые материалы с этих ресурсов? Я вот вижу логику. |
|
# kipryda
02.10.2009 13:26 |
Калі б на сайце fishki.net раптам апублікавалі зварот студэнтаў паліталёгіі ЭГУ з нагоды менавіта гэтай сытуацыі, то варта было б даць на гэта спасылку. Але ад сайту інтэлектуальнай супольнасьці я чакала спробаў рознабаковага асьвятленьня канфліктнай сытуацыі. Я ня ведаю ўсіх абставінаў, у выніку якіх ліст Навумавай зьявіўся на сайце, магчыма, гэта адбылося на ейную просьбу. Але з боку рэдкалегіі было б больш карэктна, на маю думку, даць спасылку (не абавязкова публікаваць) на меркаваньні іншых бакоў канфлікту, іначай тэкст троху павісае ў паветры. |
|
# Таццяна Елавая
02.10.2009 14:00 |
kipryda, Дзякуй за каментарыі! Ліст спадарыны Святланы Навумовай з'явіўся на сайце з тае прычыны, што рэдакцыя Belintelectuals палічыла важным яго сюды змясціць. Прыватных просьбаў ні ад каго не паступала. У першым сказе дадзенага артыкула ад пачатку стаіць спасылка на тэкст "Мельянцоў: «У ЕГУ маюць месца праявы аўтарытарызму»", змешчаны ў "Нашай Ніве" 28-га верасня. Сёння, 2-га кастрычніка, прыкладна а 12-й гадзіне сюды ж была дададзена спасылка на тэкст "Адкрыты ліст выкладчыкаў Дэпартамента палітычных навук ЕГУ", змешчаны ў "Нашай Ніве" 1 кастрычніка. Падаецца, пазіцыя абодвух "бакоў" прадстаўлена (нават з лікам 1:2). Што тычыцца лістоў студэнтаў ЕГУ, то ў прэсе яны пакуль не з'яўляліся, на рэдакцыйную пошту Belintellectuals таксама не прыходзілі. Асабіста я бачыла адзін ліст студэнтаў завочнага аддзялення паліталогіі ЕГУ адно ў прыватным дзённіку спадара Дзяніса Мельянцова. Гэты ліст быў без якіх-кольвек канкрэтных подпісаў (прозвішчаў падпісантаў, пазначэння курса), што, пагадзіцеся, трохі насцярожвае і патрабуе абачлівасці ў паспешлівых вывадах. У той жа час, мы ўсяляк вітаем публічнае абмеркаванне праблемаў, якія стаяць сёння перад інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасцю Беларусі, у прыватнасці, перад Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, і будзем імкнуцца аператыўна і аб'ектыўна інфармаваць чытачоў аб апошніх падзеях датычна гэтае няпростае сітуацыі. |
|
# minski_gaon
02.10.2009 15:47 |
Действительно, очень односторонне представлен конфликт. К тому же если есть одна сторона, подписанная одной лишь Наумовой, и другая, подписанная аж семью преподавателями (хотя возможны и другие сочувствующие), то интуитивно правым выглядит сторона вторая, отражающая мнение заметной группы (к тому же людей вполне достойных). проблема конфликта не в отношениях Наумова - Казакевич (как это постаралась представить Наумова: мол дурачок Казакевич погоречился), а в том, что кадровые решения в ЕГУ являются тайными, заковерными. Руководство ЕГУ является долгожителем, а для этого нужно в нужные моменты обрубать пути карьеры молодым и рьяным. Фактически, Наумова, подтолкнув Казакевича к подобному разносу, выиграла очень много. Теперь она может спать спокойно, следующие 10 лет она будет все еще директором департамента, а Казакевича вышибут. Это я описал ситуацию, как она выглядит на уровни мотивов действующих лиц. Я предлагаю взять интервью у Казакевича - в особенности его отношение к данной оценке Наумовой (на мой взгляд, ее оценка очень подленькая, она умелый игрок). Бурлящее обсуждение конфликта здесь: |
|
# Сергей
02.10.2009 17:49 |
# minski_gaon, он же Андрей Шуман, а Вам не стыдно давать ссылки на посты и комментарии, где Вы выставлены в совершенно неприглядном и можно даже уточнить, наглом, пошлом и комичном виде? Выставлены самим собой. Да-да, я имею в виду Ваши комментарии по поводу того, сколько денег Михайлов украл и отмыл в БДУ и ЕГУ и какой подлец Миненков, совершивший "очень хитрый и каварный ход в духе хитрожопого иезуита" (с) Вы. Постеснялись бы людей, о Великий, который "Я имею право это все говорить - я единственнный философ в этой гребаной стране, публикующийся В САМЫХ ПРЕСТИЖНЫХ МЕЖДУНАРОДНЫХ ПРОФИЛЬНЫХ ЖУРНАЛАХ, а что это значит -попробуйте опубликоваться хоть в одном таком журнале - узнаете." (с) Вы |
|
# МНЕНИЕ
02.10.2009 18:18 |
Г-н Шуман, как стервятник, бросается на все, что "с душком". О качестве его "произведений" даже писать не стоит (думаю, читатели этого сайта и сами в состоянии его оценить). Думаю, он, действительно ЕДИНСТВЕННЫЙ, кто называет эти "творения" философией. |
|
# kipryda
03.10.2009 00:57 |
дзякуй, што цяпер ёсць і іншыя спасылкі. |
|
# kipryda
03.10.2009 01:00 |
на жаль, не магу знайсці, дзе я бачыла адкрыты ліст завочнікаў (гэта было не ў ЖЖ Мельянцова), але яшчэ пашукаю. З'явіўся таксама матэрыял на радыё "Свабода" http://www.svaboda.org/content/articl... |
|
# Таццяна Елавая
03.10.2009 01:12 |
2 kipryda: Няма за што. Акрамя таго, на радыё "Свабода" - свежае інтэрв'ю са студэнтамі ЕГУ - http://www.svaboda.org/content/articl... |
|
# Доброжелатель
03.10.2009 18:16 |
Татьяна Еловая? Ой ли, ты ли в новом амплуа? А я надеялся, что уже пристрелили за все заслуги. Как обычно ЕГУ прикрываетмя криками про свободу и демократию. Заодно и Дунаев под шумок настижет, делиться ведь надо с маленькими. ;) |
|
# czy
03.10.2009 20:06 |
Гм, добра што хоць тут удзел вольны і не "баняць", як у Мудлі )) Дабражылацяль, не хаміце, ад такіх як вы "дабрадзеяў" нам адна шкода. Прыходзяць і наўмысна разводзяць скандал, "прыкрываючыся крыкамі пра свабоду". Я з Тацянай магу быць не згодна, але хаміць не стану. |
|
# pan_študent
03.10.2009 22:38 |
ДабражыЛАЯЦЕЛЬ |
|
# Заявление ЕГУ
04.10.2009 00:33 |
Европейский гуманитарный университет (ЕГУ) заявляет о своей приверженности принципам академических свобод и демократических ценностей человеческого достоинства, терпимости, свободной интеллектуальной деятельности, независимого мышления, открытости, справедливости, творчества, взаимного уважения, прозрачности и честности. Университет стремится к достижению этих ценностей, наряду с реализацией европейских стандартов и практик все 17 лет с момента своего основания в Минске... http://www.ehu.lt/news/news/0014232/ |








