Публікацыі

Мэдыйная будучыня: сем рухавікоў, якія фармуюць сучасны кшталт мэдыяў

Рос Доўсан

Як будуць выглядаць сродкі масавай інфармацыі ў бліжэйшай пэрспэктыве? Якія ключавыя зьмены паўплываюць на іх кшталт, і якія сілы прагрэсу будуць стаяць за гэтымі зьменамі? Развагі Роса Доўсана па выніках самміту “Будучыня мэдыяў” спрабуюць даць сэнсоўныя адказы на гэтыя пытаньні.


1. Аб’ём спажывальнай інфармацыі імкліва расьце

Людзі – гэта ненасытныя мэдыя-жывёлы. Чым больш інфармацыі мы атрымліваем у розных формах і відах, тым большы апэтыт у нас прачынаецца. Такая залежнасьць ужо даўно стала стандартам. Часта мы нават не задумваемся, як карыстаемся адначасна некалькімі рознымі мэдыяфарматамі: набіраем артыкул, слухаем музыку й заглядаем адным вокам у навіны па тэлебачаньні.

Як вынік, колькасьць часу, якая сыходзіць на спажываньне інфармацыі, рана ці позна перавысіць штодзённы час актыўнага функцыянаваньня чалавека, а гэта значыць, што інфармацыя пачне ўспрымацца фрагмэнтарна й досыць паверхнева. Зрэшты, гэтую тэндэнцыю мы ўжо можам назіраць.


2. Фрагмэнтацыя

Па меры таго як расьце аб’ём спажыванай інфармацыі, актывізуецца працэс драбленьня й фрагмэнтацыі практычна ўсіх мэдыяў. Паступова паўстаюць новыя інфармацыйныя каналы. Папулярныя блёгі пераўтвараюцца ў паўнавартасныя сацыяльныя сеткі, кожная зь якіх пачынае жыць уласным жыцьцём, узмацняючыя тым самым нішавыя тэндэнцыі на рынку. Наступствам гэтага трэнду стане распад мэдыяаўдыторыі на дробныя супольнасьці. Адсюль можна прыйсьці да высновы, што цяперашнія мэдыі недоўгавечныя. Прыбытак з кожнага інфармацыйнага каналу будзе зьмяншацца. Пачнуць зьмяншацца таксама бюджэты на пошук і апрацоўку інфармацыі. А гэта прымушае задумацца аб тым, што станецца зь якасьцю журналісцкіх матэрыялаў.


3. Удзел

Узьнёслыя размовы аб тым, як навіны ствараюцца карыстальнікамі, ужо парадкам надакучылі. Тым ня менш, блёгі, падкасты, фота й відэасэрвісы, сацыяльныя сеткі, грамадзянская журналістыка рознай скіраванасьці – гэта рэальнасьць. Пры гэтым выдаткі на стварэньне якаснага кантэнту зьмяншаюцца зь неверагоднай хуткасьцю. Мы ўжо назіраем, як большая частка сусьветнага зьместу генеруецца аматарамі.

Выснова: паўстаньне кантэнту па прынцыпу «зьнізу ўверх» будзе дамінаваць; роля мадэляў зьместу тыпу “прафэсыянал-аматар” будзе пастаянна павышацца.


4. Пэрсаналізацыя

Мэдыі становяцца пэрсаналізаванымі. Надыходзіць эра поўнага кантролю чытача над кантэнтам і ўпакоўкай. Мы выбіраем, што спажываем, дзе й у якой форме. Адначасна зьмяняецца й рэклямны рынак, паколькі рэкляма становіцца больш сфакусаванай, а яе форма й зьмест моцна залежаць ад мэтавай групы, якая можа складацца зь мільёнаў карыстальнікаў альбо ўсяго некалькіх соцен чалавек. З павышэньнем дакладнасьці вызначэньня мэтавай групы ўзрастае й эфэктыўнасьць рэклямных прадпрыманьняў.

Трэба заўважыць, што лёс пэрсаналізаванай рэклямы вельмі залежыць ад таго, наколькі далёка маркетолягі гатовыя ўвайсьці ў сфэру асабістага жыцьця чалавека. Парушэньне прыватнай прасторы ўжо стала падставай для цэлага шэрагу судовых прэтэнзіяў, высунутых інтэрнэт-карыстальнікамі супраць буйных мэдыякарпарацыях, і, відаць, – гэта толькі пачатак.

Выснова: людзі ў любым выпадку будуць мець большы кантроль за дзейнасьцю мэдыяў. Пэрсаналізаваныя рэклямныя кампаніі няведома чым яшчэ абярнуцца – усё залежыць ад падыходу й крэатыўнасьці маркетолягаў.


5. Новыя мадэлі атрыманьня прыбытку

У адпаведнасьці з новым трэндам, ад платных падпісак да кантэкстны рэклямы, спосабы продажу рэклямнай прасторы каардынальны зьмяняюцца. Пры чым самыя буйныя гульцы на гэтым рунку – рэклямныя сеткі (Google Adsense), а не паасобныя парталы. Дывэрсыфікацыя (падзел па сэгмэнтах) продажаў дазваляе значна зьменшыць таксама выдаткі на вытворчасьць рэклямнага кантэнту. Напрыклад, ад пэўнага часу раздаецца гул вакол мікраплацяжоў, якія могуць зрабіць рэвалюцыю на рынку аплаты рэклямных паслугаў.

Выснова: мэдыйныя фірмы пачнуць сэгмэнтаваць і дывэрсыфікаваць продажы рэклямы й стварэньне кантэнту.


6. Узроставыя зьмены

Узроставая аўдыторыя спажыўцоў розных формаў СМІ застаецца больш-менш нязьменнай, але кожная група каардынальна адрозьніваецца ад іншых сваімі паводзінамі. Сярэдні ўзрост аўдыторыі традыцыйных мэдыяў, такіх як радыё й тэлебачаньне, працягвае павялічвацца. Зь цягам часу узроставыя зьмены прывядуць да стварэньня зусім розных профіляў для спажыўцоў і ўдзельнікаў працэсу стварэньня й абмену інфармацыі.

Як вынік, мэдыяканалы будуць усё больш сэгмэнтавацца па ўзрастовым крытэры. Паколькі такую сэгмэнтацыю могуць забясьпечыць у асноўным новыя мэдыі, то й рэклямныя бюджэты паступова перацякуць у гэтую сфэру.


7. Узрастаючы трафік

У постіндустрыяльных дзяржавах людзі ўжо даўно забылі, што такое дыял-ап. А паколькі Інтэрнэт актыўна пранікае ў грамадзкае жыцьцё нават слабаразьвітых краінаў, тэндэнцыя пад назвай “павелічэньне сусьветнага трафіку” будзе толькі набіраць моцы (не забываемся таксама пра мабільны трафік).

Выснова: відэаматэрыялы й музыка па першым запыце паўсюль і дзе заўгодна. Пэрсанальныя вэб-склады й сэрвісы прадаставяць доступ да ўлюбёных калекцыяў з кожнай кропкі сьвету. Лягічным вынікам можа стаць паслабленьне асобных вузлоў Сеці, і цэлыя кавалкі Інтэрнэту пачнуць проста «выпадаць» з поля зроку.



Рос Доўсан, для The Future of Media Summit 08.
Крыніца - MoreInteligentWeb.net

Арыгінал перакладу на сайце Маладзёвая Акцыя Мультымэдыяў

Дадаць каментарый