Навіны Belintellectuals
Летняя школа "Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва"
Шаноўныя калегі, радыя нагадаць, што 2-8 жніўня 2010 г. Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі і дэпартамент філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ладзяць міжнародную летнюю школу для маладых даследчыкаў і выкладчыкаў у сферы гуманітарных і сацыяльных навук. Летняя школа адбудзецца ў сядзібе "Kernavės bajorynė" (30 км ад Вільнюса).
Пытанне пра генезіс, лёс і шляхі нацыябудаўніцва ў Беларусі актуалізавалася пасля распаду СССР. Сучасныя даследчыкі дадзенага пытання зыходзяць з таго, што разгляд сітуацыі ў Беларусі наўрад ці можа быць прадуктыўным без звароту да палітычных, сацыяльных і культурных працэсаў у Еўропе і Еўразвязе да і пасля 1989 года. Такая ўстаноўка абумоўлена не толькі ўласнай нацыянальна-культурнай традыцыяй Беларусі, але і тым фактам, што менавіта ў еўрапейскай прасторы стала відавочнай сувязь нацыянальнага самавызначэння з працэсамі эмансіпацыі і дэмакратызацыі, якія прадугледжваюць таксама крытычнае асэнсаванне перашкодаў на гэтым шляху.
У межах летняй школы будуць прадстаўленыя асноўныя гістарычныя і сацыяльна-тэарэтычныя падыходы ў аналізе праблематыкі беларускага нацыябудаўніцтва ў еўрапейскім кантэксце. Гістарычныя экскурсы ў спецыфіку нацыянальных працэсаў у Беларусі будуць суправаджацца аналізам працэсаў глабалізацыі і пошуку новых каштоўнасных арыенціраў у сучаснай Еўропе.
Праграма школы ўключае наступныя тэмы:
- Беларускае нацыябудаўніцтва і ідэя Еўропы
- Праблема генезісу нацыябудаўніцтва і сучасныя тэорыі нацыябудаўніцтва
- Беларуская ідэнтычнасць: гісторыя і памяць
- Беларусь у пошуках нацыянальнай ідэі: этнакультурны, грамадзянскі, касмапалітычны нацыяналізмы
- Шляхі нацыябудаўніцтва ў Беларусі: роля гарадской і вясковай сацыяльных групаў
- Нацыяналізм, еўрапеізацыя, дэмакратызацыя.
Школа мае міждысцыплінарны характар.
Запланаваны ўдзел такіх вядомых даследчыкаў праблематыкі беларускага нацыябудаўніцтва, як Алег Латышонак і Яўген Мірановіч з Беластоку, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Валеры Булгакаў, Захар Шыбека з Мінску, Сяргей Токць (Гродна) ды інш.
Плануецца таксама запрашэнне навукоўцаў з Нямеччыны і Літвы.
Па кожным з тэматычных накірункаў плануюцца выступы 2-3 запрошаных экспертаў і сумесная дыскусія. У межах дыскусій ад удзельнікаў школы чакаюцца сціслыя выступы (да 10 хвілінаў).
Адбор удзельнікаў школы будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Галоўным крытэрам з’яўляецца навуковая зацікаўленасць у беларускай праблематыцы, а таксама выкарыстанне атрыманых ведаў у выкладчыцкай або грамадскай дзейнасці.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя навукоўцы і выкладчыкі з Беларусі ды іншых краінаў. Мінімальнае патрабаванне да ўдзелу - навучанне ў магістратуры або ступень магістра (ці дыплом аб вышэйшай адукацыі) у галіне сацыяльных ці гуманітарных навук, а таксама прафесійная (акадэмічная, грамадская) дзейнасць, звязаная з тэматыкай школы. Узрост удзельнікаў да - 35 гадоў.
Працоўныя мовы – беларуская і руская.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы далей.
Рэдакцыя, іншыя публікацыі:
- Умерла Ирина Бугрова
- Ініцыятыва па перакладзе гуманітарных кніг на беларускую шукае перакладчыкаў
- Памёр палітолаг Віталь Сіліцкі
- Памерла Святлана Андрэеўна Навумава
- ЕГУ - востраў свабоды (відэа)
- Віталю Сіліцкаму патрэбна дапамога
- Набор слушателей на дистанционный курс ЕГУ "Демократия и права человека: диалог культур"
- Заява Сената ЕГУ наконт падзей 19 снежня ў Мінску
- Журнал "Топос" объявляет о сборе материалов в №1, 2011 года
- Еве Развенковой нужна Ваша помощь!
- Салідарныя з Польшчай. Solidarni z Polską
- Новы праект Belintellectuals.eu: выпускныя працы студэнтаў ЕГУ
- Магистерская программа "Социальная теория и политическая философия" ЕГУ: изменим мир к лучшему!
- Памёр Сяргей Панькоўскі
- Видеозапись публичной дискуссии «Философия как практика»
- Самарские философы о Владимире Фурсе
- Памяти Владимира Фурса
- Массовые протесты в Молдове: виноват Университет?
- Добро пожаловать в сообщество belintellectuals.eu!
- Вітаем Вас у супольнасці belintellectuals.eu!
- Welcome to the Belintellectuals.eu community!








