Публікацыі

Фотапраект "Беларуская школа ў Вільні"

Валерыя Бандарэнка, Ганна Падвіцкая

Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе фотапраект, прысвечаны беларускай школе імя Ф.Скарыны ў Вільні. Праект падрыхтаваны студэнткамі 3-га курса праграмы «Масавыя камунікацыі і журналістыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Валерыяй Бандарэнка і Ганнай Падвіцкай.


Аб тым, як узнікла ідэя стварэння праекту і адбывалася рэалізацыя, у інтэрв'ю Belintellectuals.eu распавядае Валерыя Бандарэнка:

- Мы рабілі гэты праект у межах выніковага задання па курсу "Практыка фатаграфіі", які выкладае Андрэй Лянкевіч. Ідэя зрабіць фотарэпартаж менавіта з беларускай школы імя Ф.Скарыны ўзнікла амаль адразу. Падалося вельмі цікавым і карысным паказаць, чым і як жыве беларуская школа ў Вільні, распавесці пра яе вучняў, настаўнікаў. На свае вочы ўбачыць адзін звычайны школьны дзень у не зусім звычайнай школе.

Мы нікога не папярэджвалі, што прыедзем фатаграфаваць. Дырэктар, спадарыня Галіна, сустрэла нас вельмі ветліва, расказала пра гісторыю школы і яе сучаснае жыццё. Шмат размаўлялі аб праблемах развіцця роднай мовы. Што тычыцца настаўнікаў і вучняў, ніхто не быў супраць, каб іх фатаграфавалі. Наадварот, калі даведваліся, што мы студэнткі ЕГУ і рыхтуем праект пра іх школу, да нас ставіліся з павагай, дапамагалі. Ад школы засталіся толькі цудоўныя ўражанні. Падалося, што гэта маленькая сям'я, са сваімі традыцыямі і ладам жыцця.



"Беларуская школа ў Вільні". Відэа, 12 хв.:

Каментарыі (8)

# AlineJablonskaja
13.02.2011 13:41

малайчынкі!вельмі добры,патрэбны,цёплы праект

# Валерыя
13.02.2011 16:32

Дзякуй:)

# Marina
13.02.2011 22:59

уражліва !

# vilenchuk
15.02.2011 20:26

Zniata dobra, shkola-fuflo, nastauniki- calkam saveckija ciotki, jak i direktar...

# Валерыя
18.02.2011 23:33

дзякуй) Ну савецкасьць там ёсьць, і я б сказала яе даволі шмат, затое там даволі разумныя дзеці. Мы размаўлялі з 14- і 16-гадовымі вучнямі, і скажу, у Беларусі я такіх гаворак аб будучыні, аб жыцьці ад падлеткаў ня чула.
А настаўнікі многія сапраўды савецкія, але спадабалася, што яны ветлівыя і ставіліся да нас добра.

# Міхаліна
21.02.2011 19:19

ХТО стаіць за віленчуком""--вядoма,
але як маглі тыя ""савецкія"" цёткі столькі год трымацца без падтрымкі "адданых" і ў літоўскамоўным асяродку...
i дзеці да іх едуцт праз увесь горад...
Вось дзяўчаты што здымалі--і праўда з рудаментам савецкасці--ні імя ,ні адрасу дзецям не сказалі,
ні паведамілі
дзе выставілі здымкі...

# Валерыя
21.02.2011 19:53

Міхаліна, адкуль Вы ўзялі, што мы не пакінулі ні імя, ні адрэсу? Мы не папярэдзілі, што прыедзем здымаць, але ў дзень, калі здымалі, мы казалі, што студэнткі і для чаго здымаем. ці я штосьці не разумею, пра што гаворка?

# Валерыя
21.02.2011 19:57

А настаўнікам, дырэктару на самой справе вялікая павага, бо мы бачылі, як іх любяць вучні, якая там атмасфера. З дырэктарам мы шмат размаўлялі наконт таго, як цяжка ім было аднавіцца, гэты складаны шлях да таго, што ёсьць сёньня.

Дадаць каментарый