Архiпелаг Беларусь
Харызма тутэйшасці
За часоў Расійскай імперыі агульны літоўскі субстрат тутэйшай ідэнтычнасці быў у значнай ступені страчаны, захаваўшыся адно ў даўняй літоўскай метраполіі на паўночным захадзе сённяшняй Беларусі і на ўсходзе Літвы, пераважна сярод палітычна актыўнай шляхты. Пры гэтым беларуская ідэнтычнасць не была фактам агульнанацыянальнай сведамасці








