Agora
Хто забіў тэрарыстак?
Заўжды няёмка сябе адчуваю, калі пачынаю пісаць чорным па чырвоным. То бок, пісаць на крыві…
Ад выбуху на станцыях «Лубянка» і «Парк Культуры» прайшло ўжо некалькінаццаць гадзін, прагучала мноства спачувальных слоў і асуджальных усклікаў. Вернікі моляцца і слёзна ўздыхаюць, правадыры трасуць кулакамі, радыкал-патрыёты качаюць мускулы, боль і адчай змешваюцца з нянавісцю і жадобай помсты.








